Наваполацкую прадпрымальніцу арыштавалі за фота з украінскім сьцягам і спасылку на Свабоду

Ілюстрацыйнае фота

Судзьдзя суду Наваполацку Сьняжана Калінічэнка яшчэ 10 жніўня пастанавіла арыштаваць на 20 сутак мясцовую прадпрымальніцу Алену Зуброву. Пра гэта цяпер стала вядома праваабаронцам «Віцебскай Вясны».

На думку судзьдзі, Зуброва правяла ў сацыяльных сетках не дазволены ўладамі пікет і віртуальна распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы.

У судзе былі агучаныя доказы таго, што Зуброва на сваёй старонцы ў Facebook мела спасылку на канал Радыё Свабода. Таксама, паводле суду, Алена правяла без дазволу Наваполацкага гарвыканкаму пікет у Facebook, які складаўся ў тым, што яна зьмясціла ў сацсетцы сваю фатаграфію на фоне сьцяга Украіны.

Жанчына на судовым паседжаньні віны не прызнала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў астматыкам, але выпрошваць інгалятар даводзілася з боем». Журналісты даведаліся падрабязнасьці пра сьмерць мужчыны на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: зьнікла сувязь з палітзьняволеным інвалідам Уладзімерам Гундарам