Вайна ва Украіне паказала, як можна выкарыстоўваць дроны, акрамя рэклямных і вясельных здымак: разьведка, атака, карэкціроўка артылерыі. Дапамога дронаў настолькі эфэктыўная, што ўжо ў красавіку 2022 году самы буйны кітайскі вытворца дронаў DJI прыпыніў пастаўкі сваіх прадуктаў у Расею і Украіну праз выкарыстаньне іх у баях.
У Беларусі ў апошнія месяцы кіраваньню дронамі вайскоўцаў навучалі інструктары ПВК «Вагнэр». Міністэрства абароны ня раз выхвалялася тым, які «круты і патрэбны» вопыт у кіраваньні дронамі атрымліваюць беларускія салдаты.
Журналісты выданьня «Настоящее время. Беларусь» расказалі пра ТАА «Хобби-Парк», якое пасля пачатку вайны ва Украіне прадае дроны вайскоўцам і сілавікам у Беларусі: