На сайце «Белавіі» перастала працаваць онлайн-рэгістрацыя на рэйсы

Ілюстрацыйнае фота

Онлайн-рэгістрацыя на рэйсы на сайце беларускага нацыянальнага авіяперавозьніка часова недаступная.

Пра гэта авіякампанія паведаміла ў сваім тэлеграм-канале. Пасажыраў папрасілі прыяжджаць у аэрапорт за 2 гадзіны да вылету.

Як тлумачаць у «Белавія», недаступнасьць онлайн-рэгістрацыі зьвязана з «тэхнічнымі работамі». У гэтым момант кампанія пераходзіць на «новыя інфармацыйныя сыстэмы».

Як доўга працягнецца гэтая сытуацыя, не ўдакладняецца. Пакуль рэгістрацыя будзе праводзіцца на стойках у аэрапорце.

Раней на «Белавія» наклалі міжнародныя санкцыі — за прымусовую і незаконную пасадку самалёта Ryanair Атэны — Вільня 18 траўня 2021 году, задушэньне мірных дэманстрацый супраць дыктатуры Лукашэнкі і саўдзел рэжыму ў разьвязанай Расеяй вайне супраць Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На борце «Белавія», які ляцеў з Расеі, адбылася разгермэтызацыя. У Менску самалёт сустракалі экстраныя службы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі паабяцалі «дэталёва вывучыць» санкцыі, якія ЗША ўвялі супраць «Белавія», і «адказаць адпаведна»