Як распавёў Свабодзе актывіст Ільля Міронаў, невядомыя раскідалі практычна ўсе лямпадкі, многія зь іх разьбітыя.
На цяперашні момант актывісты ўжо аднавілі мэмарыял.
Мэмарыял памяці беларусаў у Вільні ў 2020 годзе пасьля прэзыдэнтцкіх выбараў у Беларусі, калі падчас пратэстаў былі забітыя Аляксандар Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў і іншыя беларусы, што негвалтоўна выступілі супраць улады.
Мэмарыял уяўляе сабой фота ўсіх вядомых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, а з пачаткам вайны ва Ўкраіне — і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, ваюючы за Ўкраіну супраць расейскай агрэсіі. Побач з фатаздымкамі стаяць лямпадкі, якія штовечар запальваюць, таксама беларусы прыносяць да мэмарыялу кветкі, прыбіраюцца, сочаць за станам партрэтаў.
У кастрычніку 2020 году мэмарыял ужо спрабаваў зьнішчыць пралукашэнкаўскі і прарасейскі блогер Лаўрынас Рагельскіс.