У паведамленьні прэс-службы зьнешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што 22 жніўня непадалёк ад вёскі Мустэйка (Варанскі раён Алітускага павету, мяжуе з Горадзенскай вобласьцю) двое невядомых «незаконна перасеклі мяжу» з боку Беларусі і, «мяркуецца, з дапамогай акумулятарных цыркулярных піл па мэтале сьпілавалі і павалілі на зямлю дзьве апоры з камэрамі відэаназіраньня».
Вільня патрабуе ад Менску «як мага хутчэй даць тлумачэньне гэтаму інцыдэнту», а таксама «зрабіць усе неабходныя захады, каб прадухіліць паўтарэньне такіх інцыдэнтаў у будучыні».
Раней кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў заявіў, што падчас расьсьледаваньня інцыдэнту разглядаюцца ўсе магчымыя вэрсіі, у тым ліку правакацыя з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, спроба такім чынам праверыць ахоўнасьць памежнага ўчастка, дзейнасьць кантрабандыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цана пераходу ў ЭЗ даходзіць да 10 тысяч эўра». У Польшчы заявілі, што Беларусь працягвае зарабляць на мігрантах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году Польшча, Літва і Латвія спынілі больш за 25 тысяч спробаў нелегальна трапіць у ЭЗ зь Беларусі