У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Яе абвінавачваюць у ў фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці за ахвяраваньні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцьці паводле ч. 1 арт. 179 КК (выключана з кодэкса 26.05.2011) і незаконных дзеяньнях у дачыненьні да пэрсанальных зьвестак паводле арт. 203-1 КК.
Вядома, што судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, судзьдзя — Анатоль Сотнікаў.
Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Яе затрымалі разам з мужам Дзьмітрыем Гаўрыліным, які адбыў 30 дзён адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю. Вікторыю 27 студзеня 2023 году да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 3 Гомля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 жніўня: у Магілёве асудзілі прадпрымальніка, у Менску затрымалі дырэктара кавярніСілавікі затрымалі мужчыну па вяртаньні з Польшчы ў Беларусь
Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманы мужчына нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.
Сілавікі пагражаюць яму арт. 130 КК («Распальваньне варожасьці»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 жніўня: затрыманьні ў Менску, суд у Мазыры за пратэсты