Вучэньні будуць праходзіць на палігонах трох абласьцей Беларусі — Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што з 25 жніўня на беларускую тэрыторыю будуць прыбываць вайсковыя падразьдзелы краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) для ўдзелу ў апэратыўна-стратэгічных вучэньнях «Баявое братэрства-2023», якія адбудуцца 1-6 верасьня.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у межах гэтых вучэньняў адбудзецца чатыры віды манэўраў:
- «Узаемадзеяньне-2023» (адпрацоўка задач па выкарыстаньні сіл і сродкаў сыстэм калектыўнай бясьпекі ў мэтах урэгуляваньня крызіснай сытуацыі ва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне калектыўнай бясьпекі АДКБ);
- «Пошук-2023» (спэцыяліныя вучэньні з сіламі і сродкамі выведкі ўзброеных сіл краін АДКБ);
- «Эшалон-2023» (спэцыяльныя вучэньні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня войскаў);
- «Бар’ер-2023» (спэцыяльныя вучэньні з супольным фармаваньнем радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай абароны і мэдычнага забесьпячэньня, адбудуцца ўпершыню на беларскай тэрыторыі).
Вучэньні будуць праходзіць на палігонах трох абласьцей Беларусі — Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля Беларускай АЭС заплянавалі вучэньні АДКБ у ядзернай бясьпецы