Дата дня
24 жніўня 2012 году памёр пісьменьнік і гісторык Алесь Петрашкевіч.
Гэты дзень у гісторыі
79 — першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.
1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска Рэчы Паспалітай пацярпела паразу.
1814 — ангельцы ўзялі Вашынгтон і спалілі Белы дом.
1949 — набыла сілу падпісаная ў красавіку дамова аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO).
1991 — Пачатак надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР. Украіна абвясьціла незалежнасьць.
2020 —У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас акцыі пратэсту ў Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі «экстрэмісцкімі» значкі з ахвярамі гвалту сілавікоў — Тарайкоўскім і ШутавымУ гэты дзень нарадзіліся
1879 — Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.
1899 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.
1906 — Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1946 — Ядвіга Грыгаровіч, беларуская навукоўка ў галіне пэдагогікі.
У памяці
1966 — Тадэвуш Бур-Камароўскі, камандуючы польскай Арміі Краёвай у гады Другой усясьветнай вайны.
1990 — Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.