«Яны вярталіся ад сына зь Літвы, іх затрымалі на беларускай мяжы. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсьці на прыём пацыентаў, але гэтага не адбылося», — сказаў суразмоўца.
Прычына затрыманьня, статус і месцазнаходжаньне лекара і ягонай жонкі невядомыя.
У ліпеньскай справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна» пра факты адміністрацыйнага перасьледу гаварылася пра рост выпадкаў затрыманьня грамадзян на мяжы.
Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені судовыя рашэньні былі прынятыя ў дачыненьні да 36 затрыманых на мяжы Беларусі. Пры гэтым 13 грамадзян былі затрыманыя на мяжы з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць беларуса, якога затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы«Тыя, хто перасякае мяжу, сутыкаюцца з поўным надглядам рэчаў, допытамі супрацоўнікамі КДБ, праверкай тэлефонаў, — гаварылася ў справаздачы. — Іх просяць прад’явіць від на жыхарства, пасьля чаго фатаграфуюць і скануюць дакумэнты. Калі ў тэлефоне знойдуць „экстрэмісцкія“ рэпосты або падпіскі, фота ці відэа з пратэстаў, бел-чырвона-белую сымболіку, то чалавека здымаюць з аўтобуса, надзяюць кайданкі і адвозяць у найбліжэйшы ізалятар часовага ўтрыманьня да суду».
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у чэрвені суды прызначылі прынамсі 184 арышты і 151 штраф па палітычна матываваных адміністрацыйных справах.