Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.
Ён памёр у мілянскай лякарні San Raffaele, куды яго раней шпіталізавалі па стане здароўя. Мэнэджар артыста расказаў, што Кутуньё доўгі час хварэў і апошнія месяцы ягоны стан пагаршаўся.
Сальваторэ (Тота) Кутуньё нарадзіўся 7 ліпеня 1943 году ў тасканскім горадзе Фосдынова. Посьпех прыйшоў да яго ў сярэдзіне 1970-х гадоў, калі яго песьні стаў выконваць карыфэй францускай эстрады Джо Дасэн. Кутуньё належаць такія хіты, як «Et si tu n’existais pas», «Salut» і «L’Été indien», «L’italianо», «Serenata». Песьні Кутуньё выконвалі і іншыя зоркі — Адрыяна Чэлентана, Мірэй Мацье, Даліда.
У 1980 годзе Кутуньё перамог на конкурсе ў Сан-Рэма, у наступныя гады ён неаднаразова займаў там прызавыя месцы. Конкурс у Сан-Рэма трансьляваўся па тэлебачаньні і радыё ў СССР, і Кутуньё заваяваў вялікую папулярнасьць у савецкіх слухачоў 1980-х гадоў. Кутуньё прыяжджаў з канцэртамі ў Беларусь.
Your browser doesn’t support HTML5