Адпаведны ўказ 22 жніўня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Раней Страшынскі займаў пасаду начальніка ўпраўленьня службы войскаў Узброеных сіл Беларусі.
На пасадзе кіраўніка ўпраўленьня тэраабароны ён зьмяніў Андрэя Маціевіча, які ў сярэдзіне ліпеня быў прызначаны першым намесьнікам начальніка Генштабу УС.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня ў Гомлі заявіў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы, якая забясьпечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадзенскай вобласьці пачаліся вучэньні тэрабароны з удзелам народнага апалчэньня