Як улады хаваюць нястачу мэдыкаў? Расьсьледаваньне ByMedSol
Your browser doesn’t support HTML5
Зь Беларусі пасьля 2020 году зьехалі як найменей 1000 практыкуючых дактароў. Гэта вынік расьсьледаваньня, якое правялі прадстаўнікі Беларускага фонду мэдсалідарнасьці, ініцыятываў «Белыя халаты» і «Зубр». Яны паспрабавалі ацаніць колькасьці дактароў у Беларусі на канец 2022 года, параўноўваючы афіцыйную статыстыку і дадзеныя з адкрытых крыніцаў. Прадстаўніца ByMedSol Лідзія Тарасенка расказвае пра вынікі расьсьледаваньня.