Пад Наваградкам прадаюць лікёра-гарэлачны завод

Фота з сайту Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы.

Недабудаваны лікёра-гарэлачны завод можна купіць у вёсцы Лешчанка Наваградзкага раёну. Пачатковая цана – больш за 532 тыс. рублёў (каля 169 тысяч даляраў).

На паведамленьне на сайце Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы зьвярнула ўвагу Наша Ніва.

Гэты завод будавалі дзесяць гадоў з 1992 году. Яго прадае адкрытае акцыянэрнае таварыства «Прынёманскі». Таргі прызначаныя на 18 верасьня, заяўкі прымаюць да 13 верасьня.

Раней на аўкцыён выстаўлялі лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава» у Лідзкім раёне. Пачатковы яго кошт быў 20,3 млн рублёў, аднак прадаць лот пакуль не ўдалося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржава дала заводу «Крышталь» крэдыт на сыравіну і ўключыла ў сьпіс на крэдыт шэсьць іншых вытворцаў алькаголю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «адкаты» затрымалі кіраўнікоў Віцебскага лікёра-гарэлачнага заводу і Чашніцкага сьпіртзаводу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Збанкрутаваў Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даўгі калясальныя». На Магілёўшчыне ратуюць лікёра-гарэлачны завод