Паводле зьвестак украінскага войска, Расея запускала дроны з Курскай вобласьці. Сыстэма СПА працавала ў паўночных, цэнтральных і заходніх абласьцях Украіны.
Акрамя таго, за мінулы дзень украінскія войскі зьбілі шэсьць выведвальных дронаў і адзін ударны бесьпілётнік «Ланцэт», сказана ў паведамленьні.
У Хмяльніцкай вобласьці ў выніку начнога нападу былі пашкоджаныя 30 дамоў і параненыя дзьве жанчыны, паведаміў першы намесьнік начальніка абласной адміністрацыі Сяргей Цюрын.
У Жытомірскай вобласьці дрон атакаваў «адзін з аб’ектаў інфраструктуры». Паводле зьвестак кіраўніка абласной адміністрацыі Віталя Бунечкі, дрон удалося зьбіць, але «з прычыны падзеньня абломкаў узьнік пажар, які лякалізавалі спэцыялісты ДСНС». Ахвяраў і пацярпелых няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея заявіла пра буйную атаку дронаў на анэксаваны Крым