На думку ДПК, літоўскія ўлады выкарыстоўваюць любую падставу, каб перашкодзіць перамяшчэньню ня толькі грузаў, але і зьменшыць паток літоўцаў, якія вандруюць па «бязьвізе».
«Літоўскі бок, прымаючы падобныя рашэньні, мэтанакіравана і наўмысна стварае штучныя бар’еры на мяжы, каб дагадзіць палітычным амбіцыям», — заявілі ў ДПК.
Як вынікае са статыстыкі, пасьля закрыцьця пераходаў Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы павялічыліся чэргі перад латвійскімі пунктамі пропуску. Але самым загружаным кірункам усё роўна застаецца Літва. Найбольшая чарга — у Медніках (Каменны Лог з боку Беларусі).
Чарга перад адзіным польскім пунктам пропуску Тарэспаль (Берасьце), які функцыянуе для легкавога транспарту, паводле ДПК Беларусі, «за суткі вырасла ў тры разы — з 80 да 240 аўтамабіляў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва афіцыйна закрыла два памежныя пераходы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 300 легкавікоў за 24 гадзіны. Разьбіраемся, што за памежныя пункты Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю. МАПА