Напад адбыўся раніцай 17 жніўня, затрыманыя даюць паказаньні.
Кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў пытаньнях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў заявіў аб замаху на жыцьцё намесьніка кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Яўгена Сокура.
«Напад у цэнтры гораду. Заказчыкі — „схемнікі“, якія страцілі „бізнэс“ і перайшлі мяжу. Яўгена ўдалося выратаваць зладжанымі дзеяньнямі карнага вышуку», — паведаміў Даніла Гетманцаў.
Паводле яго, напад адбыўся раніцай 17 жніўня, выканаўцаў затрымалі і яны цяпер даюць паказаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне журналісты знайшлі афшорныя разьлікі маці дэпутата Вярхоўнай Рады, якая мае фірму і ў Беларусі