Гомельскі абласны суд прыгаварыў мясцовага прадпрымальніка Юрыя Ташкінава да трох гадоў калёніі за пераводы грошай у дапамогу Ўкраіне, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ташкінава прызналі вінаватым у фінансаваньні «экстрэмісцкага фармаваньня» (артыкул 361-2 КК РБ) і «распальваньні варожасьці» (артыкул 130 КК РБ). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, яе падрабязнасьці невядомыя.
Паводле інфармацыі выданьня «Флагшток», фінансаваньнем «экстрэмісцкага фармаваньня» сьледзтва назвала грашовыя пераводы, якія прадпрымальнік рабіў на дапамогу Ўкраіне праз фонд BySol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы «Вясны»: За данаты асудзілі як найменей 19 чалавекА ў распальваньні варожасьці гамельчука абвінавацілі праз тое, што пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ён у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўскай вобласьці, а таксама «пакідаў нэгатыўныя камэнтары» на адрас журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ.
Юрый Ташкінаў — рэзыдэнт гомельскага тэхнапарку. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладаньне для пошуку выканаўцаў розных паслугаў.