«Лукашэнка разьлічвае, што Кітай абароніць яго ад Масквы» — экспэртка пра візыт кітайскага міністра

Your browser doesn’t support HTML5

Кітайскі міністар абароны Лі Шанфу прыбыў у Беларусь. Апошні раз кіраўнік Мінабароны Кітаю наведваў Менск 5 год таму. У аэрапорце Лі Шанфу сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Якая можа быць мэта гэтага візыту? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае экспэртка дасьледчага цэнтру «East Center» Вольга Алешка-Лэсэлс.