Пачаўся візыт міністра абароны Кітаю ў Беларусь

Віктар Хрэнін і Лі Шанфу ў менскім аэрапорце, 16 жніўня 2023

Пра візыт паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Самалёт з генэралам-палкоўнікам Лі Шанфу прызямліўся ў менскім аэрапорце. Там яго сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Першыя кадры сустрэчы кіраўнікоў вайсковых ведамстваў Беларусі і Кітаю паказала тэлекампанія «ВаенТВ».

Апошнімі днямі Віктар Хрэнін сустракаўся зь міністрамі абароны Віетнаму і Расеі, а таксама расказаў пра намеры краін «залатога мільярда» і «проксі-вайну» ва Ўкраіне, якую трэба спыніць любымі сродкамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін у Маскве расказаў пра намеры краін «залатога мільярда» і «проксі-вайну» ва Ўкраіне, якую трэба спыніць любымі сродкамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Іран падпісалі плян вайсковай супрацы на 2023 год