Міністэрства абароны Расеі 15 жніўня паказала кадры надгляду расейскімі вайскоўцамі сухагруза «Шукру Акан», які рухаўся ва ўкраінскі порт Ізмаіл у Адэскай вобласьці і быў спынены 13 жніўня патрульным караблём Чарнаморскага флёту «Васіль Быкаў».
Відэа пачынаецца з таго, што верталёт Ка-29 аблятае судна, потым група расейскіх вайскоўцаў высаджваецца на карабель. Ведамства дае справаздачу, што вайскоўцы «праверылі дакумэнтацыю» і правялі «надглядныя мерапрыемствы», сьцьвярджаючы, што ўсё гэта «ажыцьцяўлялася прафэсійна, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі міжнародных дакумэнтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея стралянінай спыніла ў Чорным моры карабель, які плыў ва ўкраінскі портНа кадрах пасьля аблёту самалёта можна ўбачыць чалавека ў вайсковай форме і людзей, якія стаяць на палубе на каленях і з рукамі за галавой. Потым вайскоўцы са зброяй бягуць у рубку і ставяць на калені чальцоў экіпажу, якія знаходзяцца там. У капітана пытаюць, чаму ён не спыніў сухагруз. Пры дапамозе калегі, які дапамагае зь перакладам, капітан адказвае, што «дрэнна зразумеў».
Згодна з трэкінгавым сэрвісам Marine Traffic, пасьля надгляду судна памяняла порт прызначэньня і накіравалася ў Румынію. Сухагруз пад сьцягам Палаў выйшаў з порта Халкіды ў Грэцыі. Прадстаўнік кампаніі, якая валодае сухагрузам, расказаў CNN, што судна на момант праверкі было пустым. Яно ішло ў Ізмаіл па збожжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адрэгавалі на затрыманьне расейскімі вайскоўцамі турэцкага карабля ў Чорным моры- Улады Ўкраіны, камэнтуючы інцыдэнт, назвалі дзеяньні расейскага боку «адкрытым ігнараваньнем правоў чарнаморскіх дзяржаў на свабоднае суднаходзтва і мірны праход іх судоў праз тэрытарыяльнае мора прыбярэжных краін». Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць адрэагаваць на сытуацыю.
- Расейскія вайскоўцы раней заяўлялі, што пасьля спыненьня працы збожжавага калідора будуць разглядаць гандлёвыя караблі, якія ідуць ва ўкраінскія парты, як ваенныя мэты. Мінабароны Ўкраіны ў адказ таксама аб’явіла, што ўсе судны, якія прыходзяць у парты Расеі і акупаваных тэрыторый, будуць разглядацца як ваенныя мэты.
- Руская служба «Бі-бі-сі» адзначае, што гэта першы выпадак абстрэлу камэрцыйнага судна па-за ўкраінскімі партамі з моманту выхаду Расеі са збожжавага пагадненьня.