Затрымалі маці былога палітвязьня і добраахвотніка Ціхана Клюкача

Іна Калацкая

Каналы берасьцейскага ГУБАЗіКа паведамілі пра затрыманьне 45-гадовай Іны Калацкай — маці былога палітвязьня і добраахвотніка Ціхана Клюкача.

Затрыманая Іна Калацкая — псыхоляг паводле адукацыі, жыве ў Берасьці, піша «Вясна».

ГУБАЗіК у інтэрнэце вінаваціць жанчыну ў «датычнасьці да экстрэмізму». Іну Калацкую адправілі ў берасьцейскі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне няма чаго баяцца — пасьля ўсяго, праз што я ўжо прайшоў». Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палку «Пагоня»

Іна Калацкая — маці былога палітвязьня Ціхана Клюкача.

У Беларусі Ціхан Клюкач атрымаў паўтара года турмы за тое, што здымаў на відэа, як ягоная сяброўка, 18-гадовая Соф’я Малашэвіч, расьпісвала фарбай з балёнчыка шчыты сілавікоў і агароджу ў Менску. На судзе Ціхан усю віну ўзяў на сябе.

Ціхан Клюкач адбыў пакараньне ў 1,5 года калёніі і 7 сакавіка выйшаў на волю. Зь Берасьця выехаў у Варшаву, праз 2 месяцы паехаў ва Ўкраіну ваяваць за свабоду Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычная зьняволеная Сафія Малашэвіч выйшла на волю пасьля двух гадоў за кратамі