У жніўні рабочыя завяршылі замену савецкай сымболікі на ўкраінскі герб «Трызуб» на шчыце вялікага манумэнту ў сталіцы Ўкраіны. Пасьля комплекс наведалі байцы палку Каліноўскага.
Байцы палку Каліноўскага днямі наведалі абноўлены манумэнт «Бацькаўшчына-Маці» ў Кіеве.
Добраахвотнікі паўтарылі сваю прысягу на змаганьне за вольную Беларусь, а на выставе «Ўкраіна-Расьпяцьце» ў Музэі гісторыі Ўкраіны паглядзелі на дэмантаваны савецкі герб і перадалі ў музэй рэчы Ільлі «Літвіна» Хрэнава, якія былі на ім у апошнім баі.