Гаворачы аб прычынах умацаваньня ўсходняй мяжы Польшчы, кіраўнік Мінабароны зьвярнуў увагу на дзеяньні Расеі і Беларусі і гібрыдныя атакі, зь якімі сутыкнулася Польшча.
- Сёньня мы ўсё бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць сваю імпэрыю. Была Расея белай, ці чырвонай, ці цяпер пуцінскай, яна заўсёды аднолькавая ў мэтадах, якія выкарыстоўвае, у агрэсіі, якую зьдзяйсьняе. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўзмацняем Войска Польскае. Таму ствараецца падразьдзяленьне ў Падляскім ваяводзтве. (…) Атрады ствараюцца для стрымліваньня агрэсара, каб агрэсар не асьмеліўся ўвайсьці ў Польшчу, каб ён не асьмеліўся напасьці, – сказаў кіраўнік Мінабароны.
Ён дадаў, што Чарна-Беластоцка – толькі адзін са шматлікіх аб'ектаў, якія рэканструююцца ці будуюцца у Падляскім ваяводзтве, узгадаўшы частку ў Кольна, а таксама часткі ў Граеве, Аўгустове, Сямятычы, якія неўзабаве плянуецца пабудаваць.
- Горад Чарна-Беластоцка месьціцца прыкладна за 40 км ад мяжы зь Беларусьсю. Выступ міністра прагучаў падчас вайсковага пікніку з нагоды набліжэньня Дня Войска Польскага.
Таксама Польшча хоча ўмацаваць усходні флянг мяжы ўзбраеньнямі ЗША.
Баявыя верталёты ЗША Apache і танкі Abrams павінны «закрыць Берасьцейскую браму», сказаў каналу TVP Info Марыюш Блашчак. Ён меў на ўвазе паласу паміж рэкамі Нарэў і Буг каля Берасьця.
Кангрэс ЗША павінен разгледзець запыт Варшавы аб верталётах Apache. Блашчак чакае, што гэта можа адбыцца ўжо «на наступным тыдні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сорак мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу зь Беларусі і закідвалі памежнікаў камянямі. На мяжу адправілі вадамёт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць вельмі просты спосаб». У МЗС Польшчы пракамэнтавалі заявы Лукашэнкі ад «наладжваньні адносінаў з Польшчай»