Зьнішчальнік Су-30 пацярпеў крушэньне ў Калінінградзкай вобласьці РФ

Зьнішчальнік Су-30 пацярпеў крушэньне ў Калінінградзкай вобласьці.

Экіпаж загінуў, паведаміла Мінабароны Расеі 12 жніўня.

Паводле ведамства, Су-30 пацярпеў крушэньне ў бязлюднай мясцовасьці пры выкананьні вучэбна-трэніровачнага палёту. Палёт выконваўся бяз боекамплекту.

Прычынай крушэньня самалёта, паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, стала тэхнічная няспраўнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рух па Крымскім мосьце спынілі. Мінабароны РФ заявіла пра спробу Ўкраіны ўдарыць па ім ракетай