«Горкая навіна прыйшла сёньня ўвечары. На 55-м годзе жыцьця ня стала галоўнага рэдактара „Прэсбола“ Сяргея Лісічкіна», — паведаміла выданьне ўвечары 11 жніўня. Прычына сьмерці не ўдакладняецца.
Сяргей Лісічкін узначаліў «Прэсбол» у канцы 2020 году, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Дзьмітрыя Герчыкава, пры якім у газэце выходзілі матэрыялы аб пратэстах супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Лісічкіна, прапанова заняць пасаду яму паступіла ад старшыні Беларускай фэдэрацыі футбола Ўладзімера Базанава.
Пасьля сустрэчы з калектывам Лісічкін спачатку адмовіўся займаць пасаду, аднак неўзабаве зьмяніў рашэньне. Пазьней ён пацьвердзіў, што на яго таксама быў ціск з боку кіраўніцтва АБФФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар ваенных дзеяньняў праглядаецца няўзброеным вокам». Экс-рэдактар «Прессбола» пра кадравыя жарсьці ў выданьніЛісічкін стаў пятым рэдактарам «Прэсбола». Да гэтага ён працаваў карэспандэнтам на тэлеканале АНТ, па сумяшчальніцтве — прэс-сакратаром клюба па хакеі на траве «Менск». Таксама ён раней пісаў для газэты «Фізкультурнік Беларусі» (цяпер «Спартыўная панарама»), супрацоўнічаў з «СБ», «Камсамольскай праўдай», «Менскім кур’ерам» і іншымі выданьнямі.
Пасьля зьмены галоўнага рэдактара выданьне перастала пісаць на вострыя тэмы, аднак на форуме сайта яшчэ заставалася прастора для свабоды слова.
У чэрвені 2023 году «па выніках маніторынгу на прадмет выкананьня нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» Мінінфарм заблякаваў сайт «Прэсбола» pressball.by. З таго часу доступу да яго няма. 4 жніўня журналісты «Прэсбола» запусьцілі новы сайт resport.by, але яго заблякавалі на наступны дзень. Паводле інфармацыі BPN, сытуацыя, якая склалася, значна пагоршыла фінансавае становішча выданьня, якое выходзіць са студзеня 1991 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў новы сайт «Прэсболу» празь дзень пасьля запуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест юбілею — хаўтуры? Што адбываецца ў «Прессболе» напярэдадні 30-годзьдзя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачалася цэнзура». Журналіст «Прессбола» расказаў, як змагаўся за навіну пра вызваленьне Хіжынковай