Маск заявіў, што яго бой з Цукербэргам пройдзе ў Італіі ў «эпічным месцы»

Марк Цукербэрг і Ілан Маск, каляж

Кіраўнік сацсеткі X (былы Twitter) Ілан Маск заявіў у сваёй сацыяльнай сетцы, што яго бой з заснавальнікам кампаніі Meta Маркам Цукербэргам усё ж адбудзецца.

Пра гэта піша «Голас Амэрыкі».

Як растлумачыў Маск, бой пройдзе ў Італіі, а ў кадры будзе «антычны Рым». Таксама ён заявіў, што яму ўдалося дамовіцца з прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мэлёні і міністрам культуры Джэнара Санджуліяна аб «эпічным месцы». Пра якое менавіта месца кажа Маск, не ўдакладняецца, аднак раней СМІ пісалі, што ўладальнік X вельмі хоча правесьці бой у ў Рыме ў Калізэі.

Ілан Маск таксама заявіў, што арганізатарамі двубою будуць фонды прадпрымальнікаў, а ўсе атрыманыя грошы перададуць вэтэранам (у пасьце, праўда, не ўдакладняецца, якім менавіта).

Трансьляцыя будзе весьціся на плятформах Маска і Цукербэрга.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск і Цукербэрг пагадзіліся пабіцца ў клетцы