Беларусь папярэдзіла АБСЭ аб правядзеньні «самага буйнога вайсковага мерапрыемства» ў верасьні

Выконваючы свае абавязаньні ў рамках Венскага дакумэнту 2011 году, Менск папярэдзіў АБСЭ, што ў верасні ў Беларусі пройдзе буйное мерапрыемства ў вайсковай сфэры, заявіў начальнік упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валеры Равенка.

«На адрас усіх дзяржаваў — удзельніц АБСЭ накіраванае апавяшчэньне пра самае буйное мерапрыемства вайсковай дзейнасьці ў 2023 годзе, заплянаванае да правядзеньня ў верасьні», — напісаў ён у Твітэры.

Таксама ён абвінаваціў Польшчу ў «ігнараваньні прапановы Беларусі аб аднаўленьні дыялёгу ў вайсковай сфэры», «ухіленьні ад тлумачэньня рэальных мэтаў незвычайнай вайсковай дзейнасьці ля беларускай мяжы» і «беспадстаўным нарошчваньні польскіх сілаў і сродкаў» на мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі ўжо дамовіліся, як можна закрыць мяжу зь Беларусьсю. Разьбіраемся, што будзе, калі гэта спраўдзіцца
  • Падчас разьмяшчэньня «вагнэраўцаў» у Беларусі і росту колькасьці выпадкаў незаконнага перасячэньня мяжы мігрантамі Польшча апошнім часам актыўна ўмацоўвае мяжу зь Беларусьсю. Напярэдадні Польшча заявіла, што накіравала да мяжы яшчэ 2 тысячы вайскоўцаў. Пасьля іх прыбыцьця прымежная групоўка будзе налічваць 4 тысячы чалавек. Яшчэ 6 тысяч польскіх вайскоўцаў будуць у рэзэрве.
  • Свае межы зь Беларусьсю ўмацавалі таксама Літва і Латвія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Польшча папярэджвае рэжым Лукашэнкі», — польскі экспэрт Клысіньскі
  • 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдзе апэратыўна-стратэгічны комплекс вучэньняў Калектыўных сіл Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Баявое братэрства — 2023». У ім заплянаваныя манэўры «Ўзаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі ў зоне адказнасьці АДКБ ўва Ўсходняй Эўропе), «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сілаў і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня), «Бар’ер» (сумесная праца фармаваньня радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны і мэдычнага забесьпячэньня) і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).
  • На прэс-канфэрэнцыі 14 лютага начальнік абʼяднанага штабу АДКБ Анатоль Сідараў заявіў, што будучыя вучэньні на тэрыторыі Беларусі не маюць ніякіх мэтаў, акрамя трэнавальных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў у Менску абвінаваціў Захад у спробах раскалоць адзінства постсавецкіх інтэграцыйных аб’яднаньняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Замкнёныя ва ўласных межах». Якую «самадастатковасьць» рыхтуе Лукашэнка беларусам у адгароджанай ад сьвету краіне