Кааліцыя палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, якая ўтварылася год таму і згуртавалася вакол Аб’яднанага пераходнага кабінэту, працягне працу, вырашана па выніках канфэрэнцыі «Новай Беларусі». У кааліцыю ўваходзяць Офіс Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне, аб’яднаньні былых сілавікоў ByPol і BelPol, да сілавога блёку належыць і каманда падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка.
У рамках гэтай канфігурацыі дэмакратычных сілаў дзейнічае і Каардынацыйная рада — яе пазыцыянуюць як дэмакратычны парлямэнт.
Галоўным цэнтрам аб’яднаньня дэмакратычных сілаў цяпер зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская і Пераходны кабінэт, іншыя арганізацыі і асобы хутчэй разьяднаныя паміж сабой. Сярод галоўных крытыкаў Ціханоўскай — Валер Цапкала, Вольга Карач і арганізацыя «Наш Дом», Зянон Пазьняк і ягоны рух «Вольная Беларусь». Асобна трымаецца і полк Каліноўскага.
Расказваем, хто ёсьць хто ў беларускіх дэмакратычных сілах, а таксама хто з кім «сябруе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адна Беларусь — дзьве рэальнасьці. Чым была адметная Варшаўская канфэрэнцыя дэмакратычных сілаў