Ужо сёньня: гадавіна першай згадкі пра Горадню

Фарны касьцёл у Горадні

Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 жніўня 1127 году — пад гэтай датай у Лаўрэнцеўскім летапісе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадвалася Горадня.

Таксама ў гэты дзень

480 да н. э. — адбылася бітва пры Тэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэцкіх полісаў пад камандаваньнем спартанскага цара Леаніда.

1921 — у савецкай Расеі апублікаваны ўказ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу).

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда».

2003 — NATO прымае камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Афганістане.

2020 — у Беларусі працягваліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі на прэзыдэнцкіх выбарах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не здаемся». Акцыі беларусаў сьвету ў трэцюю гадавіну пратэстаў і Ціханоўская на акцыі ў Вільні. ВІДЭА

У гэты дзень нарадзіліся

1856 Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.

1892Уладыслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944–1945 гадах, арганізатар гэтак званай «Арміі Андэрса», сфармаванай у СССР з былых ваеннапалонных і прымусова вывезеных грамадзян даваеннай Польшчы. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў.

1893Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР. Быў намесьнікам наркама земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.

1907 Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1464 — памёр Мікалай Кузанскі, нямецкі мысьляр.

1956 — памёр Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.

Выстава працаў Джэксана Полака ў Тэгеране, 2015