Агенцтва па Грамадзянскай авіяцыі Грузіі сумесна з профільнымі дзяржаўнымі органамі дэталёва вывучыць новыя санкцыі, якія ўвялі ЗША ў дачыненьні да беларускага авіяперавозчыка «Белавія», і пасьля гэтага «адкажа адпаведна», гаворыцца ў заяве грузінскага авіяцыйнага ведамства.
У Агенцтве адзначылі, што ў сувязі зь мінулымі санкцыямі Грузія абмежавала з чэрвеня 2023 году эксплуатацыю «Белавіяй» самалётаў Boeing для палётаў у Грузію. Усе рэйсы беларускай авіякампаніі ажыцьцяўляліся на паветраных судах Embraer.
У Агенцтве грамадзянскай авіяцыі Грузіі падкрэсьлілі, што яны вядуць «пастаянны маніторынг санкцый і абмежаваньняў, якія накладаюць міжнародныя арганізацыі грамадзянскай авіяцыі і кампаніі-вытворцы грамадзянскай авіяцыі, зыходзячы з мэтаў гарантаваньня бясьпекі пасажыраў, палётаў і авіяцыйнай бясьпекі».
Беларуская авіякампанія «Белавія» ў 2022 годзе займала чацьвёртае месца па колькасьці перавезеных пасажыраў у Грузію. Нацыянальны авіяперавозчык ажыцьцяўляе штодзённыя рэйсы Тбілісі-Менск-Тбілісі, Кутаісі-Менск-Кутаісі і чатыры рэйсы на тыдзень Батумі-Менск-Батумі.
9 жніўня ЗША ўвязі санкцыі супраць «Белавія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць «Белавія» і Менскага заводу цывільнай авіяцыі. Хто яшчэ апынуўся пад санкцыямі