Беларусы ў розных краінах сьвету выйшлі на акцыі салідарнасьці ў гадавіну выбараў 2020 году ў Беларусі

Акцыя ў Кракаве

Міжнародная акцыя «Дзень салідарнасьці», прысьвечаная трэцяй гадавіне прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і шматтысячных маршаў пратэсту пасьля іх, праходзіць па ўсім сьвеце ўжо некалькі дзён.

Акцыі ў розных гарадах сьвету ў рамках «Дня салідарнасьці» пачаліся яшчэ 5 жніўня і працягнуцца па 13 жніўня. Публікуем падборку фота і відэа акцыяў у розных краінах сьвету ў гэтыя дні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі салідарнасьці да трэцяй гадавіны беларускіх пратэстаў

Польшча

У Польшчы акцыі «Дзень салідарнасьці» 5-9 жніўня прайшлі ў Беластоку, Быдгашчы, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Познані, Торуні, Уроцлаве і Шчэціне.

Кракаў

Познань

Беласток, акцыя 6 жніўня

Варшава

Літва

На акцыю салідарнасьці беларусаў на Катэдральную плошчу Вільні прыйшлі некалькі сотняў чалавек. На мітынгу выступіла лідарка дэмакратычных сіл, грамадзкія актывісты і музыкі. Шэсьце скончылася каля беларускай амбасады.

Марш беларусаў у Вільні. Фотарэпартаж

Вільня

Таксама акцыя салідарнасьці прайшла ў літоўскім горадзе Клайпеда.

Клайпеда

Беларусь

Акцыі прайшлі сёньня і ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу арышту за «незаконнае пікетаваньне».

Украіна

Беларусы Кіева таксама адзначылі «Дзень салідарнасьці» з беларускімі і ўкраінскімі сьцягамі.

Швайцарыя

Беларусы Швайцарыі выйшлі на акцыю салідарнасьці ў Берне. У акцыі, зладжанай сябрамі беларуска-швайцарскага аб'яднаньня Razam, узялі ўдзел і былыя палітвязьні Ганна Баран і Іван Андрушойць.

Італія

У італьянскай Фларэнцыі таксама зладзілі акцыю. Апроч беларусаў, на акцыі ўзялі слова і адміністрацыя горада, і прадстаўнікі мясцовых прафсаюзаў.

Флярэнцыя

Чэхія

У Празе на Вацлаўскай плошчы беларусы адзначылі трэцюю гадавіну масавых пратэстаў супраць сфальсыфікаваных выбараў у Беларусі.

Прага

Прага

Прага

ЗША

У ЗША акцыі салідарнасьці прайшлі ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку і Сіэтле.

Нью-Ёрк, акцыя 8 жніўня

Грузія

У Батумі ў Дзень салідарнасьці зладзілі пэрформанс. На плошчы Эўропы намалявалі мапу Беларусі, якую запоўнілі камянямі з імёнамі палітвязьняў.

У цэнтры Тбілісі таксама прайшоў мітынг на Дзень салідарнасьці, піша грузінскае выданьне Paper Kartuli. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем ад амбасады Беларусі да парлямэнту Грузіі.

Шатляндыя

Беларусы Шатляндыі завіталі на Міжнародны фэстываль у Эдынбурзе, сьвята мастацтва й месца сустрэчы прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў, і зладзілі пэрформанс, разьвесіўшы і зачытаўшы імёны ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Данія

У сталіцы Даніі сёньня адкрылася выстава, прысьвечаная Беларусі, і прайшоў дабрачынны кірмаш у падтрымку палітзьняволеных Беларусі.

Латвія

Вялікая Брытанія