Уначы 4 жніўня паблізу памежнай заставы «Тушэмля» знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведаміла Горадзенская памежная група.
Шараговец 2002 году нараджэньня быў прызваны ў красавіку 2023 году і праходзіў тэрміновую службу ў Горадзенскай памежнай групе.
«Прычыны трагедыі высьвятляюцца сьледча-апэратыўнай групай, якая прыбыла на месца выяўленьня трупа», — паведамілі ў памежнай групе.
Раней СМІ стала вядома, што на мінулым тыдні ў 72-м навучальным цэнтры ў Печах Менскай вобласьці застрэліўся дэсантнік, які праходзіў тэрміновую службу ў войску. Афіцыйныя рэсурсы Мінабароны пра гэта дасюль не паведамілі, але журналістка «Зеркала» датэлефанавалася ў частку як занепакоеная сваячка аднаго з салдат, і дзяжурны пацьвердзіў ёй інфармацыю пра суіцыд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Проста зьбег абставінаў, разумееце?» У навучальным цэнтры ў Печах пацьвердзілі інфармацыю пра суіцыд дэсантніка