Вынік 2020 году: стварэньне нацыі ці нацыянальная катастрофа? Дыскусія аналітыкаў

Your browser doesn’t support HTML5

Ці перагледзілі вы сваю разуменьне падзеяў 2020 году? Ці засьведчыла тое паўстаньне раскол у беларускім грамадзтве? Ці прывялі падзеі трохгадовай даўніны да нацыянальнай катастрофы? Што было б зь Беларусьсю, калі б паўстаньня не было? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітоляг, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін і сацыёляг, дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.