Дата дня
10 жніўня 1927 году ў Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую аўтакефальную царкву. У 1930-я гады ў БССР усе япіскапы і сьвятары, якія падтрымалі аўтакефалію, былі рэпрэсаваныя.
Таксама ў гэты дзень
1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.
1914 — у ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.
1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт: беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.
У гэты дзень нарадзіліся
1788 — Ігнат Даніловіч, беларускі ўніяцкі і праваслаўны сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык. Падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году. Разам з прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Баброўскім у бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году.
1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог
1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр, які ўвасобіў Каліноўскага. 20 нечаканых фактаў пра Еўсьцігнея Міровіча1878 — Альфрэд Дэблін, нямецкі пісьменьнік.
1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Касіў Ясь канюшыну» і іншых.
У памяці
2010 — Вячаслаў Дубінка, беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускай выцінанкі.