Аднаму з пасажыраў стала кепска падчас палёту.
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў камэнтары дзяржаўнаму агенцтву БелТА, дзіця на борце адчула сябе кепска, і самалёт давялося пасадзіць у незаплянаваным месцы. У Віцебску дзіця шпіталізавалі, самалёт дазаправіўся і паляцеў да Менску.
Хуткая дапамога даставіла непаўналетняга пасажыра ў абласны дзіцячы клінічны цэнтар, дзе яму аказалі мэдычную дапамогу. Стан дзіцяці здавальняльны.
Пазьней віцебскія лекары ўдакладнілі, што дзяўчынку шпіталізавалі ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтар праз затрымку дыханьня на тле павышэньня тэмпэратуры. Такія сытуацыі магчымыя ў выпадку віруснай інфэкцыі.
Самалёт кампаніі «Белавія» ляцеў з расейскай сталіцы Масквы ў сталіцу Беларусі Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі заявіла, што перададзеная Польшчай інфармацыя пра верталёты не зьмяшчае «неабвержных доказаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША працягнулі санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія»