У Літве замарозілі актывы беларусаў на 23,7 мільёна эўра і 7,7 мільёна даляраў

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Паводле літоўскай Службы па расьсьледаваньні фінансавых злачынстваў, якая сочыць за прымяненьнем міжнародных санкцый, агульная сума зьвязаных з Беларусьсю і РФ актываў, замарожаных у гэтай дзяржаве, перавысіла 103 мільёны эўра.

У сувязі з санкцыямі, зьвязанымі з сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і яе датычнасьцю да агрэсіі Расіі супраць Украіны, цяпер замарожаныя сродкі на рахунках шасьці юрыдычных і адной фізычнай асобы на агульную суму 23,71 мільёнаў эўра і 7,68 мільёнаў даляраў.

Зьвязаных з Расеяй актываў (дзевяць кампаній) замарожана на суму больш за 69,50 мільёнаў эўра і больш за 810 тысячаў даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сейму трэба вярнуцца да пытаньня ўніфікацыі санкцый супраць беларусаў і расейцаў — дарадца прэзыдэнта Літвы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італія спыніла выдачу дазволаў на жыхарства за інвэстыцыі для грамадзян Беларусі