Па словах абаронцы, заклад у памеры 33,3 мільёна грыўняў (каля 900 тысячаў даляраў у эквіваленце) унесьлі «каля 1000 чалавек».
Ён дадаў, што сродкі былі сабраныя пасьля таго, як на сайце УПЦ (МП) былі апублікаваныя зьвесткі, «па якіх кожны мог далучыцца і ўнесьці заклад».
1 красавіка суд пастанавіў зьмясьціць былога кіраўніка Кіева-Пячорскай лаўры мітрапаліта Паўла пад хатні арышт на 60 сутак у Кіеўскай вобласьці з выкарыстаньнем электроннага бранзалета.
14 ліпеня суд зьмяніў меру стрыманьня мітрапаліту Паўлу з хатняга арышту на ўтрыманьне пад вартай да 14 жніўня з магчымасьцю ўнясеньня закладу ў памеры больш за 33 мільёны грыўняў.
Перад гэтым яму прад’явілі яшчэ адно падазрэньне: «у парушэньні раўнапраўя грамадзянаў у залежнасьці ад рэлігійных перакананьняў і ў апраўданьні і адмаўленьні збройнай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі, учыненых службовай асобай паўторна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Кіеве ўзяў пад варту мітрапаліта УПЦ Маскоўскага патрыярхату ПаўлаУ сьнежні мінулага году СБУ апублікавала сьпіс з 10 чалавек, якія трапілі ў «царкоўны сьпіс» санкцый Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. Сярод іх, у прыватнасьці, клірык УПЦ МП, экс-дэпутат Вадзім Навінскі і тагачасны намесьнік Кіева-Пячорскай лаўры Павел.