5 жніўня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.
Ён ваяваў у шэрагах Другога Інтэрнацыянальнага легіёну. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адзін з ваяроў легіёну. Імя і пазыўны загінулага пакуль не называюцца.
31 ліпеня прэс-служба палку Каліноўскага паведаміла пра гібель чатырох байцоў фармаваньня. Перад гэтым грамадзкае аб’яднаньне «Пагоня» паведамляла пра гібель аднаго з сваіх сяброў. Як стала вядома Свабодзе, сябра ГА «Пагоня» — гэта адзін з чатырох загінулых каліноўцаў. Іх імёнаў і пазыўных пакуль не называюць.
Ва Ўкраіне з пачатку поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня загінулі прынамсі 32 беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі ў розных фармаваньнях, а з пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе — больш за 40.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загінулі чацьвёра байцоў палку Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загінулі каліноўцы. Што вядома?