У Кіеве на помніку «Радзіма-маці» замест савецкага герба ўсталявалі ўкраінскі трызубец

Раніцай 6 жніўня на шчыце манумэнту «Радзіма-Маці» ў Кіеве замест дэмантаванага раней савецкага герба быў усталяваны трызубец, паведаміў былы міністар культуры Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.

«Гэта адбылося. Украінскі трызубец на сваім месцы. Гэта быў складаны, адказны, гістарычны праект. Дзякуй усім, дзякуючы каму гэта адбылося — ахвярадаўцам, праектантам, будаўнікам, скульптарам, супрацоўнікам Музэю вайны, усім, хто выступаў за гэтыя зьмены і падтрымліваў іх», — напісаў Ткачэнка.