За яго прагаласавалі 58 сябраў Каардынацыйнай рады, супраць — 12, устрымаліся — 19, паведамляе прэс-служба рады.
Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінэту па транзыце ўлады Павал Латушка даў справаздачу перад Каардынацыйнай радай 4 жніўня. З прычыны візыту ў Кіеў ён ня змог зрабіць гэта ў папярэднія дні, аднак прадставіў даклад завочна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6 пунктаў справаздачы Паўла Латушкі: сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту, лідэр НАУ выступіў перад Каардынацыйнай радай2 жніўня ў Варшаве Каардынацыйная рада заслухала прадстаўніцу Абʼяднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні Аліну Коўшык і прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерыя Сахашчыка.
3 жніўня выступілі прадстаўніца АПК у сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова і прадстаўнік у замежных справах Валеры Кавалеўскі.
Прадстаўнік АПК па аднаўленьні правапарадку Аляксандар Азараў выступіў 5 жніўня. Вынікі галасаваньня па ім пакуль невядомыя. Паўнамоцтвы астатніх прадстаўнікоў кабінэту працягнулі на год.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што яна выступіць з агульнай справаздачай аб працы Аб'яднанага часовага кабінэту ў верасьні, але прапанавала Каардынацыйнай радзе падрыхтаваць сваю справаздачу пра тое, што зроблена і што ня зроблена за апошні год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супольная праца паказала: мы можам дамаўляцца», — старшыня Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў пра справаздачу чальцоў АПК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўнамоцтвы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінэту Коўшык і Сахашчыка падоўжылі на год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынацыйная рада заслухала справаздачы Гарбуновай і Кавалеўскага з Аб’яднанага пераходнага кабінэту. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што даў год дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абʼяднаны пераходны кабінэт выступае з справаздачай перад Каардынацыйнаю радаю. Азараў і Латушка не прыйшлі. ФОТА, ВІДЭА