Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Прафэсійнае журы вызначыць ляўрэатаў у трох намінацыях: «Паэзія», «Проза» і «Мастацкі пераклад». Пераможцаў у кожнай намінацыі чакаюць каштоўныя ўзганароды, паведамляе Bellit.info.
Падаваць кнігі на конкурс могуць самі аўтары, перакладчыкі, а таксама выдаўцы, культурныя ініцыятывы, літаратарскія суполкі пры ўмове выкананьня аўтарскіх правоў на тэкст і выданьне.
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 году. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон-Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзьмітры Дзьмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Тацяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Сьвятлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева
Артур Камароўскі, Давід-Алег Лісоўскі, Тацьцяна Анікеенка і іншыя.
Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нобэлеўскія ляўрэаты ў цяперашнюю Беларусь наўрад ці прыедуць». Арганізатар пра дзесяцігодзьдзе прэміі «Дэбют»