3 жніўня а 10-й гадзіне ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над палітычным вязьнем Аляксеем Кудасавым. Судзьдзя — Вадзім Бобыраў.
У новай справе яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361.1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).
25 красавіка 2022 году Менскі гарадзкі суд асудзіў Кудасава на 11 гадоў пазбаўленьня волі паводле чатырох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня, здзейсьненае паўторна, або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці або звады), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Кудасаву далі 11 гадоў калёнііМужчыну затрымалі 1 ліпеня 2021 году.
На пачатку траўня 2022 году стала вядома аб пераводзе Аляксея зь СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6. 22 ліпеня таго ж году КДБ унёс Аляксея ў сьпіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
17 ліпеня 2022 году палітвязьня перавялі зь СІЗА-6 у ПК № 11 у Ваўкавыск. А 1 верасьня стала вядома, што з таго часу ён 29 дзён правёў у карцары і толькі адзін раз змог патэлефанаваць родным. У калёніі палітвязьня неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА.
У канцы ліпеня 2023 году стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў СІЗА-3 (Гомель) і супраць яго вядзецца новая крымінальная справа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкам TOR BAND пагражае да 12 гадоў. Сяброўка ўдзельнікаў гурту ўпершыню расказвае пра іхную справу