Сьледчы камітэт Беларусі сьцьвярджае, што ў сакавіку–красавіку 2022 году 47-гадовая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы нібыта неаднаразова разьмяшчала публікацыі, дзе «заклікала да дзеяньняў, зьвязаных з гвалтам», піша «Вясна». Ідзецца ў тым ліку пра расейскіх вайскоўцаў, якія напалі на Ўкраіну.
Ёй выставілі абвінавачаньне паводле арт. 130 КК (распальваньне варожасьці).
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, гэта Натальля Мартусевіч.
Яна скончыла біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў спэцыяльнасьці «фізіялёгія». З 2004 году Натальля Мартусевіч працавала дацэнтам ва ўнівэрсытэце, які скончыла.
Прымусовае відэа з жанчынай зьявілася ў сакавіку на прапагандысцкім канале сілавікоў. У ім яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і нібыта «зарэгістравалася ў пляне „Перамога“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 жніўня: затрымалі трэнэра і адміністратарку горадзенскай футбольнай школы «Нёман»