Губэрнатар Курскай вобласьці Раман Старавойт заявіў, што пытаньне забесьпячэньня атрадаў добраахвотнай народнай дружыны прапрацоўвалася некалькі месяцаў. Паводле яго, у бліжэйшы час колькасьць выдадзенай зброі павялічаць да 300 адзінак, у рэгіёне створаныя «ўсе ўмовы для яго захоўваньня».
У Белгарадзкай вобласьці зброю ўдзельнікам атрадаў тэрытарыяльнай абароны ўручалі ва «ўрачыстай абстаноўцы». Ім перадалі аўтаматы, супрацьдронавыя стрэльбы і аўтамабілі УАЗ.
У абедзьвюх абласьцях удзельнікі атрадаў тэрытарыяльнай абароны цяпер праходзяць ваенную падрыхтоўку. Паводле ТАСС, у тэрытарыяльнай абароне Белгарадзкай вобласьці налічваецца каля трох тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас баёў у Белгарадзкай вобласьці загінуў ураджэнец Беларусі, які меў высокую пасаду ў расейскай армііУлады Белгарадзкай і Курскай абласьцей Расеі заяўляюць пра пастаянныя абстрэлы прымежных тэрыторый.
Добраахвотніцкія фармаваньні «Рускі добраахвотніцкі корпус» і легіён «Свабода Расеі», якія ваююць на баку Ўкраіны, у траўні і чэрвені правялі некалькі рэйдаў у Белгарадзкай вобласьці, у прыватнасьці, яны захоплівалі пункт пропуску ў Грайваронскім раёне і на некалькі дзён бралі пад кантроль сяло Новая Тавалжанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Белгарадзкай вобласьці расказалі, што адбываецца ў іх гарадках ля мяжы з Украінай