Дата дня
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
*Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.
Таксама ў гэты дзень
1492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.
1678 — паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам заключанае Андрусаўскае замірэньне на 13 гадоў, наўзамен за Кіеў Рэчы Паспалітай перададзены Вяліж, Себеж і Невель.
1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
1940 — Літва далучаная да СССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1923 — Мікола Кедышка, удзельнік антынацысцкага супраціву. Загінуў у баі з нацыстамі, якія напалі на явачную кватэру.
1953 — Валеры Шаблюк, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1975 — Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
1986 — Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка сьвету, Герой Беларусі. У 2020 адмовілася далучыцца да беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту над мірнымі пратэстоўцамі.
У памяці
1994 — Інакенцій Смактуноўскі (Смактуновіч), савецкі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларус Смактуновіч стаў Смактуноўскім? Новыя факты пра рэпрэсіі супраць продкаў народнага артыста СССР2008 — Аляксандар Салжаніцын, пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.