ГУБАЗіК прымусіў мужчыну зьвесьці татуіроўку з радком «Ня быць скотам» зь верша «Хто ты гэткі?» клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманьне мужчыны, які меў татуіроўкі «Ня быць скотам» і «БТ убивает». Сілавікі назвалі іх «не забароненымі, але зь відавочным пратэставым душком з памыйнай творчасьці аднаго зьбеглага наркамана».
У канцы відэа паказваецца, што мужчына быў вымушаны зьвесьці татуіроўкі.
Беларусаў сталі ўсё часьцей затрымліваць за татуіроўкі «пратэставага» зьместу, а апошнім часам сілавікі пачалі прымушаць іх перакрываць ці наагул зводзіць такія татуіроўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прымусілі дваіх беларусаў выправіць татуіроўкі з апазыцыйнай сымболікай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Давай наб’ем тры сэрцайкі, а калі пераможам, і аўтазак можна!» Беларусы расказваюць гісторыі сваіх пратэставых тату