Часовы павераны ў справах Ізраілю ў Беларусі Цьві Міркін 2 жніўня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку Шымону Перэсу, які паставілі на 100-годзьдзе з дня нараджэньня дзявятага прэзыдэнта Ізраілю на яго радзіме, у Вішневе Валожынскага раёну Менскай вобласьці.
Пра гэта паведаміла амбасада Ізраілю ў Менску.
1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзяяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.
Шымон Пэрэс (Перскі) нарадзіўся 2 жніўня 1923 году ў мястэчку Вішневе на Валожыншчыне, якая тады была пад польскай уладай. У той час у Вішневе жыло каля дзьвюх соцень габрэйскіх сем’яў. У 1934 годзем ён разам зь сям’ёю пераехаў у Палестыну і зрабіў пазьней дзяржаўную кар’еру ў Ізраілі.
У Беларусь Шымон Пэрэс упершыню пасьля адʼезду вярнуўся ў 1994 годзе, пабываў і на месцы дому сваёй сямʼі ў Вішневе. Вяртаўся ў 1998 годзе, пабываў у Валожынскай ешыве, усклаў кветкі на брацкую магілу, дзе ляжыць ягоны дзед, якога ў 1942 годзе спалілі гітлераўцы. Сам дом Перскіх не захаваўся — нацысты спалілі ўсю вёску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зямляк Пэрэса зь Вішнева: Сёма быў шустрым, любіў камандаваць і з намі гаварыў па-беларускуYour browser doesn’t support HTML5