Загінулі каліноўцы. Што вядома?

Your browser doesn’t support HTML5

На мінулым тыдні ва Ўкраіне загінулі адразу чацьвёра байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы бяруць удзел у баях недалёка ад Бахмуту, аднаго з найгарачэйшых пунктаў ва Ўкраіне сёньня. Раней грамадзкае аб’яднаньне «Пагоня» паведамляла пра сьмерць свайго сябра. Як стала вядома Свабодзе, чалец «Пагоні» — гэта адзін з загінулых каліноўцаў. Значыць, загінулых чатыры, а ня пяць чалавек.