На мінулым тыдні ва Ўкраіне загінулі адразу чацьвёра байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы бяруць удзел у баях недалёка ад Бахмуту, аднаго з найгарачэйшых пунктаў ва Ўкраіне сёньня.
Раней грамадзкае аб’яднаньне «Пагоня» паведамляла пра сьмерць свайго сябра. Як стала вядома Свабодзе, чалец «Пагоні» — гэта адзін з загінулых каліноўцаў. Значыць, загінулых чатыры, а ня пяць чалавек. Іх імёнаў і пазыўных пакуль не называюць.
На 1 жніўня 2023 году ва Ўкраіне загінулі прынамсі 32 беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі ў розных фармаваньнях на ўкраінскім баку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях