Дата дня
2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні па загаду губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 26 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імёны Свабоды: Міхал ВаловічТаксама ў гэты дзень
216 да н.э. — картагенскі вайскавод Ганібал пры Канах нанёс самую цяжкую паразу рымлянам за ўсю іх гісторыю.
1776 — адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня Кантынэнтальным кангрэсам, якая абвясьціла аддзяленьне 13 паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Вялікай Брытаніі.
1802 — шляхам плебісцыту Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.
1840 — указам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.
1919 — у Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Горадзеншчыны створаная Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у войску Другой Рэчы Паспалітай.
1934 — пасьля сьмерці райхспрэзыдента Паўля Гіндэнбурга ў Нямеччыне абвешчаны рэфэрэндум па пытаньні аб’яднаньня пасадаў райхспрэзыдента і райхсканцлера, па выніках якога Адольф Гітлер быў абвешчаны фюрэрам Нямеччыны.
1945 — скончылася Патсдамская канфэрэнцыя лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі — Клемэнта Этлі (Вялікая Брытанія), Гары Трумэна (ЗША) і Іосіфа Сталіна (СССР).
1990 — уварваньне Іраку ў Кувэйт.
У гэты дзень нарадзіліся
1549 ― Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, вандроўнік.
1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.
У памяці
1589 ― Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1719 ― Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ.
1922 ― Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.